Непатушаны недапалак забраў жыцці двух чалавек.
Непатушаны недапалак забраў жыцці двух чалавек.
Неасцярожнае абыходжанне з агнём з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных прычын пажараў і гібелі людзей ад іх. А ўсёй віной – чалавечая неабдуманасць.
Курэц штодзённа некалькі разоў паўтарае бяскрыўдныя дзеянні «дастаў-пакурыў-выкінуў». Аднак часам гэты ланцужок мае іншае працяг: «выпіў-закурыў-заснуў». Курэнне ў пары з алкаголем прыводзіць у лепшым выпадку да падпачаных сцен і столі, у горшым – да страты дома ці нават да смерці.
Так, 10 лютага каля паўночы на цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Лугавой у в.Стаі. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне дома. Работнікамі МНС на месцы пажару на канапе знойдзены труп жанчыны, на падлозе за шафай – мужчыны. Як высветлілася пазней, гэта гаспадыня дома, пенсіянерка, і яе сын, 1986 года нараджэння.
Кожны ведае, што курэнне шкодзіць здароўю. Але цыгарэта можа стаць і прычынай пажару. Не варта забываць аб неабходнасці выканання наступных правіл:
1.Калі самі не можаце адмовіцца ад тытуню, не кідайце цыгарэты на падлогу і не курыце ў ложку;
2.Недапалкі трэба складаць у бляшаную банку, напоўненную вадой. І забудзьцеся аб звычцы кідаць «бычкі» з лоджыі ці балкона;
3.Усталюйце аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які своечасова апавясціць вас аб пажары.