Раз’едлівы дым і адпаведны непрыемны пах гарэння – верныя прыкметы пажару. І калі своечасова адрэагаваць на гэтыя «сігналы», многія загаранні могуць быць патушаны на пачатковых стадыях.
Раз’едлівы дым і адпаведны непрыемны пах гарэння – верныя прыкметы пажару. І калі своечасова адрэагаваць на гэтыя «сігналы», многія загаранні могуць быць патушаны на пачатковых стадыях. Дым у пад’ездзе шматпавярховага дома – пагроза для жыцця дзясяткаў людзей. І аператыўныя, правільныя дзеянні грамадзян выратуюць многіх і дазволяць пазбегнуць разбуральных і трагічных наступстваў.
Што варта рабіць, калі вы выявілі задымленне ў пад’ездзе шматпавярховага дома? Ці трэба спрабаваць справіцца з агнём уласнымі сіламі ці лепш выклікаць ратавальнікаў і чакаць іх прыбыцця?
Першае, што неабходна зрабіць, – паведаміць аб магчымым загаранні ў МНС па нумарах 101 або 112, дакладна ўказаўшы адрас.
ПРЫ НЕМОЦНЫМ ЗАДЫМЛЕННІ
Можна самастойна вызначыць месца ачага пажару, па паху – вызначыць, што гарыць: гума, праводка, ежа. Памятайце: дым і агонь распаўсюджваюцца па лесвічных маршах знізу ўверх. Зверніцеся па дапамогу да суседзяў, паспрабуйце сумеснымі сіламі патушыць агонь і не даць яму разгарэцца.
Калі спробы тушэння на працягу некалькіх хвілін аказаліся марнымі, прыступайце да апавяшчэння ўсіх жыльцоў і іх эвакуацыі. Выкарыстоўвайце лесвічныя маршы і, пры наяўнасці, – пажарныя лесвіцы. Ліфт выкарыстоўваць нельга: у любы момант ён можа выйсці з ладу. Забяспечце абарону органаў дыхання вільготнай тканінай: удыхаць гарачае паветра, напоўненае прадуктамі гарэння, небяспечна. Спускайцеся па лесвіцы, нахіліўшыся да падлогі, пры дрэннай бачнасці абапірайцеся на сцены. Калі дым у пад’езд «цягнецца» з кватэры, высветліце, ці ёсць там людзі. Адкрываючы дзверы, памятайце: вы павялічыце доступ кіслароду ў кватэру, і гарэнне ўзмацніцца.
ПРЫ МОЦНЫМ ЗАДЫМЛЕННІ
Калі вы выйшлі з кватэры, а ў пад’ездзе – густы, раз’едлівы дым, вярніцеся назад. Шчыльна зачыніце дзверы, заткніце ўсе шчыліны вільготным матэрыялам. З усімі членамі сям’і і жывёламі выйдзіце на балкон. І чакайце прыбыцця выкліканых падраздзяленняў ратавальнікаў.
ПАМЯТАЙЦЕ! Нельга паддавацца паніцы і дазваляць панікаваць іншым! Спыняйце суседзяў, якія вырашацца выбрацца з дома па водаправодных трубах ці самаробных «вяроўках» з вышыні, хочуць выскочыць з вокнаў. Захоўвайце спакой!