2 верасня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. У Беларусі аднаразовая дапамога бюджэтнікам і пенсіянерам у памеры Br500 тыс. будзе аказана незалежна ад узроўню іх даходу. Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.
"Гранічны ўзровень даходу вызначыць складана, таму было прынята рашэнне аказаць падтрымку ўсім бюджэтнікам і пенсіянерам, - адзначыў віцэ-прэм'ер. - Спачатку будзе выплата ў памеры Br500 тыс. У далейшым узмацненне сацыяльнай падтрымкі будзе ажыццяўляцца праз павелічэнне памераў пенсій (дата вызначана ўказам - з 1 лістапада бягучага года) і павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду (магчыма, таксама з 1 лістапада 2011 года). Да гэтага часу тарыфная стаўка першага разраду будзе індэксавацца ў адпаведнасці з інфляцыяй".
*** Поўны тэкст інтэрв'ю выйдзе на стужцы навін і будзе размешчаны на сайце БЕЛТА.-0-
БЕЛТА
Адзіная дапамога бюджэтнікам і пенсіянерам будзе аказана незалежна ад узроўню іх даходу - А.Тозік
2.9.20110 праглядаў