Аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям'і.

Памер дапамогі складае 30% БПМ, што дзейнічае на 1 жніўня 2025 года, на кожнага школьніка ў сям'і.

У Мінпрацы нагадалі, што па матдапамогу трэба звяртацца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства/знаходжання бацькі. У Мінску, а таксама шэрагу раёнаў Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей - па месцы вучобы дзіцяці.

Прыём заяў пачаўся ў ліпені.

Куды звяртацца? ТЦСАН Лепельскага раёна г. Лепель, вул. Савецкая, 35

Тэлефоны для даведак: 3-49-62, 3-49-17