З 1 па 10 верасня ў Лепельскім раёне пройдзе акцыя «Адзіны дзень бяспекі».
У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанню правілам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях і аказанні першай медыцынскай дапамогі.
У межах акцыі пройдуць вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на пажаранебяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі са сваіх будынкаў.
Адзіны дзень бяспекі закліканы аб'яднаць намаганні ўсіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі. У сувязі з гэтым будуць арганізаваны розныя прафілактычныя мерапрыемствы, інтэлектуальныя гульні, навучальныя пляцоўкі, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні. У структурных падраздзяленнях розных ведамстваў пройдуць дні адкрытых дзвярэй.
Адкрыццё Адзінага дня бяспекі з задзейнічаннем усіх службаў і арганізацый раёна пройдзе 1 верасня на Плошчы Свабоды г. Лепеля.
Запрашаем усіх, хто неабыякавы да ўласнай бяспекі, прыняць удзел у акцыі!