З 20 лютага па 1 сакавіка ў Лепельскім раёне пройдзе акцыя «Адзіны дзень бяспекі».
У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанню правілам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях і аказанні першай медыцынскай дапамогі.
У межах акцыі пройдуць вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на пажаранебяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі са сваіх будынкаў.
Адзіны дзень бяспекі закліканы аб'яднаць намаганні ўсіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі. У сувязі з гэтым будуць арганізаваны розныя прафілактычныя мерапрыемствы, інтэлектуальныя гульні, навучальныя пляцоўкі, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні. У структурных падраздзяленнях розных ведамстваў пройдуць дні адкрытых дзвярэй.
Адкрыццё Адзінага дня бяспекі з задзейнічаннем усіх службаў і арганізацый горада і раёна адбудзецца 20 лютага ў 12:00 на Плошчы Свабоды г. Лепеля. Вас чакае канцэртная праграма, конкурсы і віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці, праца інтэрактыўных пляцовак, фотазона, азнаямленне са спецтэхнікай і абсталяваннем і многае іншае.
Запрашаем усіх неабыякавых да ўласнай бяспекі прыняць удзел у акцыі!