З 20 лютага па 1 сакавіка ў рэспубліцы пройдзе Адзіны дзень бяспекі. У межах мерапрыемства запланаваны вучэнні, трэніроўкі і акцыі. Асноўная мэта – прыцягненне ўвагі да праблемы зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын.

Асаблівая ўвага будзе нададзена рабоце назіральных камісій, у якія ўваходзяць прадстаўнікі мясцовых органаў улады, падраздзяленняў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, медыкі, педагогі, сацыяльныя работнікі і супрацоўнікі грамадскіх структур.
Усебаковыя намаганні накіраваны на забеспячэнне бяспечных умоў пражывання насельніцтва і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
Вынікі акцыі дапамогуць правесці дэталёвы аналіз прычын і ўмоў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын, удакладніць рашэнні па рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на іх папярэджанне.