26 кастрычніка 2018 года ў Рэспубліцы праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Пастой, пешаход, тармазі колы!".
26 кастрычніка 2018 года ў Рэспубліцы праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Пастой, пешаход, тармазі колы!".
Наступіла восень, а з ёй прыйшлі дождж, туман. Карацей становіцца светлавы дзень. Змена сезонаў – складаны момант і для кіроўцаў, і для пешаходаў, бо восень акрамя прыгожых прыродных пейзажаў дорыць нам, на жаль, і павелічэнне аварыйнасці на дарогах. Змяняецца ўсё: працягласць светлавога дня, бачнасць і стан дарогі, а таксама паводзіны навакольных.
Большасць аварый адбываецца ў цёмны час сутак. Часта галоўная іх прычына – ігнараванне элементарных мер бяспекі, залішняя самаўпэўненасць пешых удзельнікаў дарожнага руху. Асобныя пешаходы чамусьці лічаць, што ў любой сітуацыі кіроўца іх бачыць і павінен аб'ехаць. Аднак у цемры цяжка заўважыць пешахода.
Многіх здарэнняў можна было б пазбегнуць, выкарыстоўвай пешаходы святлоадбівальныя элементы, так званыя флікеры, у цёмны час сутак. Гэта ўнікальны спосаб убяспечыць сябе ад непрыемнасцяў на цёмных вуліцах і дарогах.
Акрамя гэтага, пешаходы пры наяўнасці ў зоне бачнасці пешаходных пераходаў, павінны перасякаць па іх праезную частку дарогі (вуліцы). Перад пачаткам пераходу яны абавязаны пераканацца, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны (п. 17.2 ПДР), г.зн. спыніцца ля краю праезнай часткі, паглядзець па баках, пераканацца, што кіроўцы іх заўважылі і паспелі спыніць транспартны сродак. Пры пераходзе праезнай часткі неабходна спыніць размовы па мабільным тэлефоне, адключыць навушнікі, узяць малалетніх дзяцей за руку.
Не будзе лішнім нагадаць, што згодна з Правіламі дарожнага руху пры пад'ездзе да нерэгуляванага пешаходнага пераходу кіроўца павінен рухацца з хуткасцю, якая дазволіць пры неабходнасці саступіць дарогу пешаходам. Дзеянні кіроўцы на нерэгуляваным пераходзе павінны быць такімі, каб пешаход пры руху па пераходзе не быў вымушаны змяніць напрамак і (або) тэмп свайго руху. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся (стаіць) або запаволіў рух транспартны сродак, то кіроўцы іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, абавязаны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу. Кіроўца, які не прадаставіў перавагу ў руху пешаходу, які пераходзіць дарогу па пешаходным пераходзе, прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму ад 24 рублёў 50 капеек да 73 рублёў 50 капеек. За здзяйсненне такога парушэння паўторна на працягу года штраф узрастае да 122 рублёў 50 капеек.