Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Рамянь прышпілі – жыццё збяры!»
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Рамянём прышпілі – жыццё збярызі!», які накіраваны на прапаганду выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі, пройдзе ў рэспубліцы 26 сакавіка. Заканадаўчыя нормы абавязваюць асоб, якія праязджаюць у аўтамабілях, карыстацца рамянямі бяспекі. За ігнараванне гэтых патрабаванняў для кіроўцаў прадугледжаны штраф да 1 базавай велічыні. За невыкарыстанне пасажырамі рамянёў бяспекі пры руху ў транспарце – штраф складзе ад 1 да 3 базавых. Калі парушэнне дапушчана кіроўцам паўторна на працягу года – памер штрафу павялічваецца ад 2 да 5 базавых, - адзначаюць у ДАІ. За невыкарыстанне дзіцячага ўтрымлівальнага прыстасавання прадугледжаны штраф у памеры да 4 базавых велічынь. У выпадку паўторнага такога парушэння штраф складзе ўжо ад 2 да 8 базавых велічынь.