Першы ў гэтым годзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе ў Беларусі 29 студзеня, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі.
Першы ў гэтым годзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе ў Беларусі 29 студзеня, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выступяць у арганізацыях, на прадпрыемствах, у навучальных установах, каб растлумачыць і нагадаць Правілы дарожнага руху.
"Асноўную ўвагу інспектары будуць удзяляць пытанням выканання Правілаў дарожнага руху ў цяжкіх умовах надвор'я ў зімовы перыяд, такіх як галалёд і моцны снегапад. Кіроўцам будуць дадзены тлумачэнні і парады, як кіраваць аўтамабілем на слізкай дарозе, правілы перастраення, абгону, прыпынку і стаянкі і інш.", - распавялі ў ДАІ.
Прадстаўнікі дарожнай міліцыі дадуць рэкамендацыі і пешаходам: аб правілах пераходу праезнай часткі, выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Асаблівую ўвагу будзе нададзена тлумачэнню самым юным удзельнікам дарожнага руху правілаў бяспечных паводзін на дарогах ва ўмовах недастатковай бачнасці, пры галалёдзе, пры пераходзе праезнай часткі з лыжамі, санкамі, канькамі.