З прыходам вясны на дарогах нашай краіны з'яўляецца вялікая колькасць ахвотных «паганяць з ветрыкам». Матацыклы, мапеды, скутэры, спортбайкі – двухколавыя транспартныя сродкі, якія даспадобы аматарам хуткасці. Аднак хуткасцю неабходна ўмець кіраваць. Няўмелае кіраванне двухколавым механічным транспартам і ўважлівасць кіроўцаў прыводзяць да дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту.
З пачатку 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 1 ДТЗ, здзейсненае па віне кіроўцы двухколавага транспартнага сродку. Адбылося яно 6 сакавіка ў вёсцы Гурец Чашніцкага раёна. 31-гадовы кіроўца, знаходзячыся за рулём матацыкла «ММВЗ», на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з-за чаго здзейсніў наезд на апору лініі электраперадач. Варта адзначыць, што малады чалавек у момант аварыі знаходзіўся ў нецвярозым стане і не меў права кіравання транспартнымі сродкамі ў прынцыпе. Матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.
Захаванне бяспекі на дарозе – абавязак кожнага ўдзельніка дарожнага руху. Кіроўцам мотатранспарту неабходна памятаць, што перамяшчацца неабходна толькі ў ахоўным касцюме і зашпіленым ахоўным моташлеме. Але перш за ўсё, неабходна добра асвоіць навыкі кіравання ў розных дарожных умовах, выконваць хуткасныя рэжымы, правілы манеўравання і не забываць быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі. Як паказвае сумная практыка, найменшая страта пільнасці можа абярнуцца ДТЗ з цяжкімі наступствамі. Перад тым, як выканаць паварот, разварот або іншы манеўр, аўтамабіліст абавязаны пераканацца ў адсутнасці матацыкліста ў спадарожным напрамку і ўключыць паваротнікі.
УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама звяртаецца да пільных грамадзян. У выпадку наяўнасці інфармацыі аб знаходжанні на дарозе веласіпедыстаў, кіроўцаў мотатранспарту, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, альбо ствараюць сваімі паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, паведамляйце пра гэта па тэлефоне 102, альбо тэлефоне дзяжурнай часткі Лепельскага РАУС 3-20-83, 710-27-89 (МТС), 327-46-02 (Velcom).