5 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Адзіны пералік невыкарыстоўваемай і неефектыўна выкарыстоўванай маёмасці, якая знаходзіцца ў уласнасці Віцебскай вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, фарміруецца ў рэгіёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара Віцебскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці "Віцебскаблмаёмасць" Максім Дзівак.
У пералік увойдуць аб'екты, якія знаходзяцца як ва ўласнасці вобласці, так і ва ўласнасці гарадоў і раёнаў. Раней кожная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка фарміравала свой спіс. На думку Максіма Дзівака, стварэнне адзінай базы даных дазволіць удасканаліць сістэму кіравання дзяржмаёмасцю і шырэй інфармаваць дзелавыя колы аб невыкарыстоўваемых аб'ектах. Як чакаецца, пералік будзе падрыхтаваны і зацверджаны да сярэдзіны лютага бягучага года і размешчаны ў адкрытым доступе на сайце "Віцебскаблмаёмасць".
Работа над пералікам вядзецца на выкананне ўказа ад 4 ліпеня 2012 года №294 "Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю", якім абласным выканаўчым камітэтам і Мінскаму гарвыканкаму даручана вызначыць парадак і ўмовы фарміравання пераліку невыкарыстоўваемай і неефектыўна выкарыстоўванай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, і штогод забяспечваць уцягванне ў гаспадарчы абарот размешчанай на іх тэрыторыі маёмасці, уключанай у пералік.
Па папярэдніх даных, у 2012 годзе ў Віцебскай вобласці ўцягнута ў гаспадарчы абарот 262 аб'екты, што склала 78% ад агульнай колькасці, што падлягаюць уцягванню. Пакупніка знайшлі 124 аб'екты, дзякуючы чаму мясцовыя бюджэты атрымалі Br4,4 млрд. Каэфіцыент выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак вобласці, на 1 кастрычніка склаў 97,9%. -0-
БЕЛТА
Адзіны пералік невыкарыстоўванай камунальнай маёмасці ствараецца ў Віцебскай вобласці
5.1.20130 праглядаў