У абмеркаванні актуальных пытанняў прыняў удзел намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Вячаслаў Машаро.

Як адзначыў Вячаслаў Машаро, маштабныя ініцыятывы, такія як пяцігодка якасці і Год добраўпарадкавання, накіраваны на тое, каб зрабіць краіну яшчэ больш камфортнай для жыцця. Іх рэалізацыя — гэта супольная задача ўлады і асабістая адказнасць кожнага грамадзяніна за парадак і ўтульнасць у сваім горадзе, двары, на сваёй вуліцы.  У межах сустрэчы галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Серабро расказала пра сучасныя схемы кібермахлярства і дала практычныя рэкамендацыі, як абараніць сябе і свае зберажэнні ад дзеянняў зламыснікаў у інтэрнэце.

Таксама падчас сустрэчы работнікі прадпрыемства мелі магчымасць абмеркаваць з прадстаўнікамі ўлады хвалюючыя пытанні.