Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме «Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні», прайшоў сёння для работнікаў філіяла «Лепельводаканал» УП «Віцебскаблвадаканал» з удзелам старшыні райвыканкама Міхаіла Кісялевіча.

Асноўны акцэнт быў зроблены не толькі на знакавых дасягненнях і інавацыйных праектах суверэннай Беларусі, але і сельскай гаспадарцы, медыцыне, прамысловасці і іншых галінах Лепельшчыны.

— Сёння ў нас ёсць магчымасць жыць у незалежнай дзяржаве, якая самастойна выбірае свае прыярытэты і паспяхова рэалізуе іх. За гады свайго развіцця Лепельская зямля ўпэўнена ўмацоўвае свае пазіцыі ў аграрна-прамысловай сферы. Гэта служыць нагодай для гонару і натхняе нас на стварэнне, — падкрэсліў у сваім выступленні кіраўнік раёна.

Прысутныя таксама мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць.