15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Сёння ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адбыўся адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі.
У фокусе ўвагі:
• Што значыць быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь?
• Правы і абавязкі грамадзян: чаму яны ўзаемазвязаны?
• Якія каштоўнасці сучаснага беларускага грамадства замацаваны ў Асноўным законе нашай краіны?
Так, да прыкладу, такое мерапрыемства першым урокам прайшло ў гімназіі імя І.М.Ерашова г.Лепеля.
Пра ролю Асноўнага закона ў жыцці беларусаў расказала педагог Алена Маціеўская.
Гасцямі адкрытага ўрока сталі намеснік пракурора Лепельскага раёна Аляксандр Філімонаў, а таксама метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Марына Пшонка.
У гутарцы з вучнямі намеснік пракурора адзначыў:
"Канстытуцыя - гэта аснова заканадаўства, дзяржаўнага ладу, дзе закладзены паняцці і каштоўнасці нашай краіны.
Важна ганарыцца сваёй краінай, паважаць беларускую культуру, нашых людзей і іх дасягненні, шанаваць усё тое, што перадалі нам папярэднія пакаленні, берагчы сваю гістарычную памяць і генетычны код нацыі
Адзіны ўрок да Дня Канстытуцыі
13.3.20260 праглядаў