Змест урока накіраваны на паглыбленне ведаў вучняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама фарміраванне разумення каштоўнасці чалавечага жыцця і міру.
Сённяшняе пакаленне ўваходзіць у новую эпоху, дзе не будзе жывых сведкаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Адзінымі сведкамі застануцца такія памятныя мясціны як Брэсцкая крэпасць, Хатынь, Дальва, Ола і іншыя.Гэта наша гісторыя, якую мы не маем права забыць, а павінны памятаць і ведаць, каб перадаць дзецям і ўнукам.