7 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Група егіпецкіх нелегалаў затрымана ў Оршы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама Таццяна Рамашова.
Супрацоўнікамі міліцыі Аршанскага РАУС на станцыі Орша ў цягніку Масква-Мінск былі выяўлены двое грамадзян Егіпта, адзін з якіх уехаў у Беларусь без дакументаў, што сведчаць асобу, другі - без візы. Свой візіт яны патлумачылі прыватнай паездкай.
У цяперашні час абодва нелегала затрыманы, устанаўліваюцца іх асобы і мэты прыбыцця.
Усяго за студзень-май замежнымі грамадзянамі на тэрыторыі Віцебскай вобласці здзейснена 83 злачынствы, што на 13 фактаў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Да адміністрацыйнай адказнасці за гэты перыяд прыцягнута 579 чалавек, з іх 428 замежнікаў і 151 грамадзянін Беларусі, якія прадастаўляюць замежным асобам жыллё. За парушэнні закона "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь" дэпартавана 103 грамадзяніна іншых дзяржаў, у тым ліку 33 - за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.-0-
БЕЛТА
Егіпецкія нелегалы затрыманы ў Воршы
7.6.20120 праглядаў