30 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Эколагі бяруць пад кантроль навядзенне парадку на ўсіх жывёлагадоўчых фермах Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У першым квартале бягучага года сельскагаспадарчымі арганізацыямі добраўпарадкавана 59 жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, знесена 34 невыкарыстоўваемыя жывёлагадоўчыя і іншыя сельскагаспадарчыя памяшканні, вывезена 6,3 млн. т арганічных угнаенняў. На сельскагаспадарчых палях выдалена дрэвава-хмызняковая расліннасць на 3,1 тыс. га. З машынных двароў вывезена 2,3 тыс. т металалому. Разам з тым не выкананы заданні па зносе непрыдатных і неэксплуатуемых жывёлагадоўчых і іншых памяшканняў сельскагаспадарчых арганізацый у 13 раёнах: пры заданні 76 аб'ектаў знесена 34. Менш за палову дзейных ферм абследавана ў дзевяці раёнах. Менш за траціну дзейных ферм абследавана ў чатырох раёнах. Толькі ў красавіку бягучага года эколагі выявілі выпадкі захоўвання арганiкi каля ферм у чатырох раёнах. У сувязі з гэтым абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыняў рашэнне да 10 мая правесці абследаванне ўсіх жывёлагадоўчых ферм у вобласці. Як адзначылі ў камітэце, у вобласці на выкананне даручэння Савета Міністраў зацверджаны мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў на 2012 год. Аналагічныя мерапрыемствы зацверджаны ва ўсіх гарадах і раёнах. У вобласці дзейнічае штаб па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, такія ж штабы створаны ў гарадах і раёнах. Сельскімі і пасялковымі выканкамамі распрацаваны мерапрыемствы па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў. За ўсімі вёскамі і пасёлкамі замацаваны шэфствуючыя арганізацыі па аказанні дапамогі ў правядзенні работ па добраўпарадкаванні. -0-

БЕЛТА