Намесніца міністра эканомікі Беларусі Алена Пярмінова плануе 27 сакавіка прыняць удзел у Форуме дзелавога супрацоўніцтва КНР, Беларусі і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", на якім будзе праведзена прэзентацыя эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Падчас форуму запланаваны асобныя сустрэчы і перамовы з дзяржаўнымі і прыватнымі структурамі КНР.
Алена Пярмінова зараз знаходзіцца з рабочым візітам у КНР. Раней яна сустрэлася з экспертамі Міністэрства камерцыі КНР для абмеркавання пытанняў падрыхтоўкі Форуму па кітайска-беларускім супрацоўніцтве і рэгіянальным развіцці ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Мерапрыемства плануецца правесці 1-3 ліпеня 2019 года на пляцоўцы "Вялікага каменя".
Намесніца міністра таксама прыняла ўдзел у пасяджэнні савета дырэктараў і гадавым агульным сходзе акцыянераў СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка". Удзельнікі пасяджэння падвялі вынікі працы кампаніі ў 2018 годзе, вызначылі планы на 2019 год, у тым ліку па будаўніцтве неабходнай інфраструктуры, прыцягненні ў парк буйных рэзідэнтаў, павелічэнні аб'ёмаў інвестыцый.