Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння ў Палацы Незалежнасці нараду па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння ў Палацы Незалежнасці нараду па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У самым пачатку нарады кіраўнік дзяржавы зрабіў нечаканы уступ, прапанаваўшы журналістам задаць пытанні па тэме мерапрыемства, калі ім неабходна будзе ўдакладніць нейкія моманты (спойлер: пытанні былі зададзены).

Журналісты задаюць пытанні

"Шуму мы, вядома, нарабілі шмат - і па форме, і па змесце, - так Прэзідэнт ахарактарызаваў абмеркаванне ў СМІ яго перамоваў з Уладзімірам Пуціным у Сочы. - Паколькі гэта выклікала ажыўленую размову і рэзананс (трэба сказаць, ва ўсім свеце) і было шмат розных размоў, я палічыў неабходным сёння сустрэцца з адказнымі асобамі і абмеркаваць пытанні, якія мы агаворвалі на сустрэчы".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што парадак яго перамоваў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным быў вызначаны даўно і гэтая сустрэча стала працягам папярэдніх кантактаў на розных узроўнях. Некаторыя тэмы перамоваў кіраўнік дзяржавы агучыў яшчэ на нядаўнім мерапрыемстве ў Доме ўрада. Тады Прэзідэнт растлумачыў, што падчас сустрэчы бакі перш за ўсё будуць абмяркоўваць гандлёва-эканамічныя адносіны. "Так і было", - заявіў ён.