Інвестыцыі

У 2025 годзе на развіццё эканомікі раёна накіравана 197,8 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал (176,2% да ўзроўню 2024 г. у супастаўных цэнах). У 2025 годзе:

  • завершана мадэрнізацыя дрэваапрацоўчай вытворчасці ДОЦ «Домжарыцы» ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік»;

  • вялося будаўніцтва дзіцячага садка ў г. Лепелі на 230 месцаў;

  • уведзены шматкватэрны жылы дом па вул. Садовая, д.7 у в.Домжарыцы Лепельскага раёна;

  • уведзена 8381 кв. метраў жылля, у тым ліку індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва 7004 кв. метраў.

У 2026 годзе плануецца рэалізацыя наступных інфраструктурных праектаў:

  • увод дзіцячага садка ў г. Лепелі на 230 месцаў;

  • «Узвядзенне шматкватэрнага жылога дома па вул. Школьная, 4а у г.Лепелі»;

  • «Рэканструкцыя будынка сталоўка па адрасе: Лепельскі раён, в.Бароўка, 25/б (уключаючы праектна-пошукавыя работы)». КУП ДРАЦ «Жамчужына».

 Асноўныя перспектыўныя праекты на 2026 год:

  • завяршэнне праекта «Арганізацыя вытворчасці дэталяў кабін трактара «Беларус» з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў», ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод»;

  • Арганізацыя вытворчасці і рэалізацыі хлебабулачных вырабаў, філіял Лепельскі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам»;

  • «Рэканструкцыя базы паляўнічай гаспадаркі «Зоранка», ТАА «Турыстычны комплекс «Зоранка»;

  • «Аўтамабільная дарога Р-46 Лепель-Полацк-мяжа Расійскай Федэрацыі (Юхавічы) км 0,000-км 61,500» (Лепельскі раён).