Лясная гаспадарка
Аб парадку адпуску дзелавой драўніны фізічным асобам для будаўніцтва і рэканструкцыі жылых дамоў, а таксама гаспадарчых пабудоў і іх рамонту
Парадак рэалізацыі драўніны рэгламентуецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2007 г. № 214 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі».
Фізічным асобам дзелавая драўніна ў нарыхтаваным выглядзе адпускаецца:
- для рамонту жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў;
- пастаянна пражываючым у сельскай мясцовасці і якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў для будаўніцтва і рэканструкцыі жылых дамоў.
Для рэалізацыі драўніны ў нарыхтаваным выглядзе ўстаноўлены наступны парадак. Фізічныя асобы (насельніцтва) маюць магчымасць набыць дзелавую драўніну ў лесанарыхтоўшчыкаў для вышэйуказаных мэт згодна з рашэннем Лепельскага райвыканкама.
Рэалізацыя драўніны ў нарыхтаваным выглядзе ажыццяўляецца па цэнах вытворцаў, сфарміраваных у адпаведнасці з заканадаўствам.
Фізічныя асобы пры звароце афармляюць заяву з указаннем мэты набыцця драўніны і прадстаўленнем рашэння райвыканкама на будаўніцтва жылога дома, гаспадарчых пабудоў, рамонт альбо рэканструкцыю.
Важна адзначыць, што Урадам гарантавана забеспячэнне патрэбнасці ў дзелавой драўніне арганізацый, якія ажыццяўляюць будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці; сельскагаспадарчых арганізацый, якія ажыццяўляюць рамонт і будаўніцтва жывёлагадоўчых ферм; арганізацый, якія ажыццяўляюць рамонт і ўтрыманне аб'ектаў сацыяльнай сферы, якія знаходзяцца на балансе бюджэтных арганізацый.
Па таксавай вартасці драўніна на корані рэалізуецца фізічным асобам для аднаўлення належных ім жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, знішчаных або пашкоджаных у выніку пажараў або стыхійных бедстваў, - па рашэнні райвыканкама.
Па пытаннях, што ўзнікаюць, звяртацца па тэлефонах 6-70-05 (аддзел архітэктуры і будаўніцтва Лепельскага раённага выканаўчага камітэта) і 4-02-08 (ДЛГУ «Лепельскі лясгас»).
Сайт Лепельскага лясгаса - http://lepelles.by/