Будаўніцтва і архітэктура, жыллёва-камунальная гаспадарка
Аддзел архітэктуры і будаўніцтва,жыллёва-камунальнай гаспадаркіЛепельскага райвыканкама
Паштовы адрас:
211174, Віцебская вобласць, г. Лепель,
вуліца Ленінская, д. 6
E-mail: lepelarh@lepel.vitebsk-region.gov.by
РАСПАРАДАК ПРАЦЫ АДДЗЕЛА:
панядзелак-пятніца: з 8-00 да 17-00
субота, нядзеля: выхадны
|
Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва – камунальнай гаспадаркі |
Кляшторная |
каб. №107 |
|
Намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва – камунальнай гаспадаркі – |
Белькавіч |
каб. №109 |
|
Галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва – камунальнай гаспадаркі - |
Гардзей Марына Аляксандраўна |
каб. №107 |
|
Галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва – камунальнай гаспадаркі |
Сівец |
каб. №106 |
|
Інспектар аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва – камунальнай гаспадаркі |
Тарасава Анастасія Уладзіміраўна |
каб. №106 |
Дні прыёму начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі - аўторак з 8.00 да 13.00.
Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі (далей – аддзел) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Лепельскага раённага выканаўчага камітэта. Аддзел падпарадкоўваецца Лепельскаму раённаму выканаўчаму камітэту. Структура і штаты аддзела зацвярджаюцца райвыканкамам па прадстаўленні аддзела па ўзгадненні з фінансавым аддзелам і кіраўніком справамі райвыканкама.
Аддзел у сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі і распараджэннямі абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, абласных органаў кіравання архітэктурнай і будаўнічай дзейнасцю, пастановамі, загадамі, інструкцыямі і нарматыўнымі дакументамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, іншымі нарматыўнымі актамі, а таксама палажэннем аб аддзеле.
Асно
у сферы будаўніцтва:
- удзел у распрацоўцы, арганізацыі выканання і рэалізацыі праграм, планаў, мерапрыемстваў па будаўніцтве вытворчых памяшканняў, аб'ектаў сацыяльнага, культурнага, бытавога, камунальнага прызначэння і жыллёвага будаўніцтва ў раёне;
- забеспячэнне ва ўстаноўленым парадку зніжэння аб'ёмаў незавершанага будаўніцтва жылля і збалансаванасці плануюемых аб'ёмаў будаўніцтва жылля з фінансавымі рэсурсамі;
- забеспячэнне кантролю за выкананнем прадпрыемствамі будаўнічай галіны даведзеных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця;
- содействие прадпрыемствам будаўнічай галіны ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па зніжэнні кошту жылля і своечасовым уводзе аб'ектаў жылля ў эксплуатацыю, выкананні даводзімых заданняў па будаўніцтве жылля;
- забеспячэнне ва ўстаноўленым парадку рэалізацыі дзяржаўных канцэпцый развіцця будаўніцтва, горадабудаўніцтва, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, інвестыцыйнай дзейнасці ў будаўніцтве;
у сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва:
- рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці, накіраванай на вырашэнне бягучых і перспектыўных задач комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, забеспячэнне абгрунтаваных архітэктурных і горадабудаўнічых рашэнняў з мэтай фарміравання паўнавартаснага асяроддзя пражывання, што адпавядае экалагічным, санітарна-гігіенічным і эстэтычным патрабаванням;
- арганізацыя распрацоўкі, узгаднення, зацвярджэння райвыканкамам і кантроль за рэалізацыяй горадабудаўнічай дакументацыі па пытаннях функцыянальнага выкарыстання (занавання) і планавання тэрыторый;
- размяшчэнне ўсіх аб'ектаў будаўніцтва на аснове планавальнай горадабудаўнічай дакументацыі, узгадненне дазвольнай дакументацыі і архітэктурна-планавальных заданняў на праектаванне, узгадненне архітэктурна-будаўнічых рашэнняў праектаў;
- падрыхтоўка інфармацыйных і інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў для абласных органаў дзяржаўнага кіравання і іншых карыстальнікаў Дзяржаўнага кадастра рэгіянальнага ўзроўню, прадстаўленне афіцыйных дакументаў аб стане горадабудаўнічых аб'ектаў і магчымасцях горадабудаўнічага выкарыстання тэрыторый;
- каардынацыя работы праектных арганізацый пры праектаванні аб'ектаў на падведамасных тэрыторыях;
- забеспячэнне абавязковага выканання прынятых архітэктурна-планіровачных рашэнняў, захавання функцыянальнага занавання тэрыторый у населеных пунктах з мэтай стварэння найбольш спрыяльных умоў для працы, побыту і адпачынку насельніцтва;
- забеспячэнне комплекснасці пры праектаванні новай і рэканструкцыі існуючай забудовы з улікам захавання архітэктурнага аблічча і беражлівага выкарыстання помнікаў дойлідства, развіцця архітэктуры на аснове творчага ўліку гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый;
- стварэнне пры рэалізацыі праектнай дакументацыі завершаных архітэктурных ансамбляў грамадскіх цэнтраў, плошчаў, вуліц, пешаходных зон, комплексаў жылых, культурна-бытавых і гандлёвых будынкаў;
- забарона ва ўстаноўленым парадку архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці, якая супярэчыць патрабаванням нарматыўнай, горадабудаўнічай дакументацыі, дзеючаму заканадаўству;
- вырашэнне пытанняў фарміравання простаравай асяроддзя, планавання і забудовы паселішчаў з прыцягненнем насельніцтва і грамадскіх арганізацый да абмеркавання распрацоўваемых праектаў.
у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
- арганізацыя вывучэння патрэб у жыллёва-камунальных паслугах, складанне сацыяльна-эканамічных прагнозаў, у якіх улічваецца спажывецкі попыт на гэтыя паслугі;
- удзел у распрацоўцы планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця раёна, падведамасных арганізацый у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- 6.3.3.
- распрацоўка і зацвярджэнне бягучых графікаў капітальнага рамонту жылога фонду раёна;
- кантроль за эксплуатацыяй лазняў, гасцініц, аб'ектаў санітарнай ачысткі вулічных і дваровых тэрыторый, палігонаў ТБО у горадзе і раёне;
- кантроль за выкананнем на тэрыторыі раёна ў межах выдзеленых капітальных укладанняў і матэрыяльных рэсурсаў работ па капітальным будаўніцтве, рамонце і эксплуатацыі дарожна-маставой гаспадаркі (за выключэннем транзітных участкаў, дарог), азеляненню, утрыманню і захаванню зялёных насаджэнняў, санітарнай ачыстцы, утрыманню ў належным парадку могілак, брацкіх магіл і іншых месцаў пахавання;
- забеспячэнне ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам кантролю за належнай эксплуатацыяй, капітальным рамонтам і захаванасцю жыллёвага фонду, аб'ектаў камунальнай гаспадаркі;
- арганізацыя работы па добраўпарадкаванні раённага цэнтра, населеных пунктаў раёна, навядзенні і падтрыманні належнага санітарнага парадку на тэрыторыях прадпрыемстваў, арганізацый і прыдамавых тэрыторый грамадзян;
- падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць жыллёвыя праваадносіны;
- каардынацыя дзейнасці арганізацый па падрыхтоўцы аб'ектаў галін эканомікі да эксплуатацыі іх у восеньска-зімовы перыяд, ажыццяўленне кантролю за ходам ацяпляльнага сезона;
удзел у працы камісій: па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме; па бяспецы дарожнага руху.
Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца аддзелам