Лепельскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Чашніцкім, Докшыцкім, Бешанковіцкім, Ушацкім раёнамі.

Лепель звязаны шашэйнымі дарогамі з Мінскам, Віцебскам, Полацкам, Оршай, Ушачамі, Докшыцамі, Чашнікамі, Барысавам; з'яўляецца канцавым пунктам чыгуначнай веткі Орша-Лепель, працягласць якой 130 км.

Лепельскі раён валодае багатым прыродна-рэсурсным патэнцыялам, што ў сваю чаргу спрыяе стварэнню новых экспартна-арыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцей, развіццю экспарту тавараў і паслуг.

На тэрыторыі раёна налічваецца 136 азёр, працякае 20 малых рэк і каля 60 ручаёў. Маюцца значныя разведаныя запасы падземных вод. У многіх азёрах раёна маюцца запасы сапрапелю, які ў залежнасці ад складу можна выкарыстоўваць у якасці угнаенняў, кармавых дабавак, пры вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і клеючых дабавак і як лячэбныя гразі.

Асноўнымі мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі, якімі распараджаецца раён, з'яўляюцца торф, сапрапель, гліны, пяскі і пясчана-жвіровыя адклады. На тэрыторыі раёна маецца 243 тарфяныя радовішчы, з іх 11 радовішчаў могуць выкарыстоўвацца для здабычы торфу як для сельскагаспадарчых мэт, так і для патрэб цеплаэнергетыкі. Запас торфу ў іх (40% умоўнай вільготнасці) складае 2966 тысяч тон. Разведана 5 радовішчаў тарфяных лячэбных глеяў.

Экспартны патэнцыял раёна

  • Стратэгічнае значэнне для раёна мае развіццё прадпрыемстваў-экспарцёраў усіх форм уласнасці, тэрытарыяльна прывязаных да сыравінных зон і ажыццяўляючых дзейнасць у сельскагаспадарчай сферы, а таксама дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія вырабляюць будматэрыялы з мясцовай сыравіны, экспартуючых прадукты будаўнічай хіміі, свежыя і замарожаныя ягады і грыбы.
  • Найбольш развіты, з улікам турыстычнай і транзітнай прывабнасці раёна турыстычныя паслугі, на якія штогод прыпадае больш за палову усяго аб'ёму экспарту паслуг, што аказваюцца прадпрыемствамі раёна, а таксама транспартныя паслугі.
  • Лепельская зямля – унікальны прыродна-кліматычны рэгіён, у якім маецца магчымасць арганізацыі разнапланавага турызму: культурна-пазнавальнага, аздараўленчага, экалагічнага, аграэкатурызму, спартыўнага.