Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Бярэзінскі біясферны запаведнік” у студзені-лютым аказала турыстам экскурсійных паслуг на 125 мільёнаў рублёў, не ўлічваючы сродкаў, выдаткаваных імі на пражыванне і харчаванне.

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Бярэзінскі біясферны запаведнік” у студзені-лютым аказала турыстам экскурсійных паслуг на 125 мільёнаў рублёў, не ўлічваючы сродкаў, выдаткаваных імі на пражыванне і харчаванне. Сярод замежных гасцей, якія наведваюць запаведнік і знаёмяцца з яго прыроднымі славутасцямі, найбольшая колькасць прыбывае з Расіі. З грамадзян краін Заходняй Еўропы часцей за ўсё ў Домжарыцах можна сустрэць англічан, французаў, немцаў і палякаў.