Эксперты місіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сёння азнаёміліся з працай трох устаноў аховы здароўя ў Віцебску.
Эксперты місіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сёння азнаёміліся з працай трох устаноў аховы здароўя ў Віцебску.
Прадстаўнікі САЗ самі выбралі ўстановы, якія хацелі наведаць. Імі сталі станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, абласная інфекцыйная бальніца і гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, у тэрапеўтычным корпусе якой знаходзяцца пацыенты з пнеўманіяй і каранавіруснай інфекцыяй.
"Эксперты паглядзелі, як працуюць супрацоўнікі, наведалі аддзяленне, дзе ляжаць кантактныя пацыенты і тыя, у якіх пацверджана каранавірусная інфекцыя. Асаблівых заўваг ці нараканняў не было, на ўсе пытанні яны атрымалі грунтоўныя адказы", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі, размаўляючы з журналістамі.
Дэлегацыя САЗ сустрэлася з кіраўніцтвам паўночнага рэгіёну і старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанідам Анфімавым. Эксперты пагутарылі са спецыялістамі Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і доктарам медыцынскіх навук, прафесарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Валерыем Сямёнавым. Пад яго кіраўніцтвам група навуковых супрацоўнікаў распрацавала тэст-сістэмы для выяўлення COVID-19.
Місія САЗ прыехала ў Беларусь 7 красавіка. Папярэдняе заключэнне аб сітуацыі з COVID-19 у нашай краіне яна зробіць 11 красавіка.