Прадпрыемствы Віцебскай вобласці ў 2019 годзе экспартавалі ў рэгіёны Расіі прадукцыі на суму амаль $978 млн, што на 4,2% больш, чым у 2018-м, паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама.

Прадпрыемствы Віцебскай вобласці ў 2019 годзе экспартавалі ў рэгіёны Расіі прадукцыі на суму амаль $978 млн, што на 4,2% больш, чым у 2018-м, паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама.

Пастаўкі прадукцыі выраслі ў рэгіёны шасці з васьмі расійскіх федэральных акруг. Павелічэнне паказчыка ў 1,5 і больш разоў забяспечана пры ўзаемадзеянні з партнёрамі з 16 абласцей. Пры гэтым найбольш дынамічна рос экспарт у аддаленыя расійскія рэгіёны: у Магаданскую вобласць, Паўночную Асецію-Аланію і Хакасію - больш чым у 3 разы, у Амурскую, Іркуцкую вобласці, Хабараўскі і Прыморскі краі - у 2,5-2,8 раза, у Краснаярскі край і Стаўраполле - у 1,5 раза. Пасля перапынку адноўлены адгрузкі віцебскіх тавараў у Рэспубліку Інгушэція, Камчацкі край, Яўрэйскую АВ.

У структуры экспарту ў Расію пераважалі спажывецкія тавары, удзельная вага якіх склала амаль 47%, з іх 24,4% прыйшлося на прадукты харчавання. Віцебскія вытворцы найбольш актыўна пастаўляюць прадукцыю нафтахімічнай і станкабудаўнічай галін, малочныя тавары, трыкатажныя, швейныя і дываныя вырабы, ільняныя тканіны. У 2019 годзе павялічыліся амаль у 3 разы продажы тарфу, падвоіліся пастаўкі ветпрэпаратаў, на 40% вырас экспарт поліэтылену, ільновалакна - на 30%, ільняных тканін - на 13%, металаканструкцый - на 17,4%, медыцынскага інструментарыя - на 7,2%.

У 2019 годзе адгружана расійскім партнёрам высокатэхналагічных тавараў на суму $285 млн, або 55% ад агульнага аб'ёму інавацыйнага экспарту Віцебскай вобласці.

Асноўнымі пастаўшчыкамі прадукцыі ў Расію з'яўляюцца прадпрыемствы ДА "Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты", ААТ "Нафтан", а таксама рэзідэнты СЭЗ "Віцебск", у тым ліку ТАА "Продэсім", УП "ВІК - здароўе жывёл", ТАА "Вытворчае аб'яднанне "Энергакомплект", ТАА "Альянспласт", ААТ "Віцебскія дываны", ААТ "Віцязь", СААТ "Натрыкс", ААТ "Полацк-Шкловалакно", ІТЗЗ "Саюз-кабель", СААТ "Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый".

Для ўмацавання дзелавога партнёрства вялікае значэнне мае развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, адзначылі ва ўпраўленні ЗЭД. Дзейнічаюць 25 пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Віцебскім аблвыканкамам і расійскімі рэгіёнамі, больш за 100 дакументаў у актыве раёнаў і гарадоў, якія развіваюць кантакты з адпаведнымі тэрытарыяльнымі суб'ектамі расійскіх абласцей. У 2019 годзе арганізаваны візіты віцебскіх дэлегацый у 8 гарадоў і рэгіёнаў Расіі. У паўночным