5 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Аб'ём экспарту паслуг аўтамабільнага транспарту Беларусі вырас у студзені-маі больш чым у 1,5 раза, паведаміў сёння журналістам старшыня асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў "БАМАП" Мікалай Баравы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па даных за пяць месяцаў паступленне замежнай валюты па экспарце паслуг аўтамабільнага транспарту склала $356,6 млн. (тэмп росту 156,1% да аналагічнага перыяду 2010 года і больш за 200% да пяці месяцаў 2009 года). У тым ліку па грузавым аўтатранспарце гэты паказчык склаў амаль $330 млн., што на 60% больш, чым за пяць месяцаў 2010 года. У бягучым годзе экспартныя аперацыі павялічваюцца, перавозчыкі прырастаюць у аб'ёмах аказваемых паслуг, падкрэсліў Мікалай Баравы. Па выніках знешнеэканамічнай дзейнасці перавозчыкаў сфарміравана станоўчае сальда паслуг аўтатранспарту ў памеры звыш $206 млн., што складае каля 23% агульнага станоўчага сальда балансу паслуг Беларусі.
Да 2015 года перад перавозчыкамі стаіць задача нарасціць экспарт паслуг у 2,5 раза, што запатрабуе нямала намаганняў. Сёння галоўнымі стрымліваючымі фактарамі росту эфектыўнасці транспартных арганізацый з'яўляюцца прастоі аўтатранспарту ў пунктах пагрузкі і разгрузкі, чаканне афармлення дакументаў у пунктах мытнага афармлення. Мае патрэбу ва ўдакладненні і падатковае адміністраванне, лічыць кіраўнік БАМАП.
У бягучым годзе палепшылася сітуацыя з абнаўленнем рухомага саставу. Па выніках паўгоддзя аўтатранспартныя прадпрыемствы набылі каля 1 тыс. аўтамабіляў. У выніку да 60% аўтапарка беларускіх перавозчыкаў складаюць аўтамабілі экалагічнага стандарту Еўра-3, Еўра-4 і Еўра-5. Абнаўленне адбылося ў асноўным за кошт пакупкі імпартнай тэхнікі, да 13% аўтапарка перавозчыкаў складаюць айчынныя аўтамабілі МАЗ. Усяго парк аўтатранспартных арганізацый налічвае каля 12 тыс. грузавых машын, перавозкі ажыццяўляюцца больш чым у 40 краін свету. "Нашай задачай з'яўляецца не проста перавозка грузаў, але і арганізацыя бяспечнай працы", - адзначыў Мікалай Баравы, дадаўшы пры гэтым, што кіроўца магістральнага аўтацягніка павінен быць прыкладам узорных паводзін на дарозе.-0-
БЕЛТА
Экспарт паслуг аўтатранспарту Беларусі вырас у студзені-маі больш чым у 1,5 раза
5.8.20110 праглядаў