У рамках рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» і інфармацыйнай кампаніі «Будзь побач з дзіцем» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС праверылі веды па бяспецы ў наведвальнікаў крамы «Тры Цэны».

У рамках рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» і інфармацыйнай кампаніі «Будзь побач з дзіцем» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС праверылі веды па бяспецы ў наведвальнікаў крамы «Тры Цэны».

Дзеці і іх бацькі з цікавасцю адказвалі на пытанні ратавальнікаў і прымалі ўдзел у тэматычных конкурсах і віктарынах.

Прадстаўнікі МНС пагутарылі з дарослымі пакупнікамі на тэму бяспекі дзяцей, прывялі прыклады пажараў, якія адбыліся па прычыне дзіцячага свавольства, і расказалі, да якіх наступстваў могуць прывесці недзіцячыя гульні. Ратавальнікі расказалі бацькам аб інфармацыйнай кампаніі «Будзь побач з дзіцем!», якая накіравана на вырашэнне дадзенай сацыяльнай праблемы.

– Памятайце, што дзяцей ні ў якім выпадку нельга пакідаць адных дома, нават на некалькі хвілін, бо ў момант узнікнення пагрозы тэлефонны званок не зможа ўберагчы дзіця ад небяспекі, – акцэнтавала ўвагу інспектар МНС.

Для дзяцей ратавальнікі правялі гульню «Дзённік бяспекі», падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі заданні, паўтаралі правілы паводзін дома і на вуліцы, адпрацоўвалі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.

– Калі ў кватэры здарыўся пажар, трэба неадкладна яе пакінуць, нідзе не хавацца, паведаміць пра гэта дарослым і патэлефанаваць ратавальнікам па нумарах 101 або 112, – вучылі дзятву прадстаўнікі службы выратавання.

За правільныя адказы дзеці атрымалі прызы, падарункі і карысныя навучальныя дапаможнікі па бяспецы жыццядзейнасці.