Раённы фестываль народнай творчасці "Срэбны век" пройдзе 17-19 лістапада ў Оршы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гарадскім цэнтры культуры "Перамога".

Раённы фестываль народнай творчасці "Срэбны век" пройдзе 17-19 лістапада ў Оршы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гарадскім цэнтры культуры "Перамога".

Фестываль пад такой назвай арганізуюць у Оршы ўжо трэці раз. Удзельнікі - творчыя людзі ва ўзросце ад 50 гадоў і старэй. Форум адрозніваецца жанравай разнастайнасцю: вакал, музыка, харэаграфія, тэатральнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладная творчасць і інш. Прадэманстраваць свае таленты могуць як індывідуальныя выканаўцы, так і цэлыя калектывы.

"Фестываль вельмі папулярны, колькасць яго ўдзельнікаў пастаянна расце. І гэта не дзіўна, бо творчых людзей у нас шмат, а ў сталым узросце арт-тэрапія - гэта цудоўны сродак ад меланхоліі і правільны шлях да актыўнага даўгалецця. Наш форум дэмакратычны: прадставіць сваё мастацтва можа любы ахвотны, запрашаем і калектывы, якія дзейнічаюць пры Дамах культуры і іншых установах. Пераможцы конкурсных адбораў стануць удзельнікамі фінальнага гала-канцэрта, у якім выступяць і члены журы, - растлумачылі ў цэнтры культуры. - Судзейская калегія кампетэнтная і прафесійная, нумары членаў журы ўпрыгожаць наш фестываль. У перспектыве мы плануем прапанаваць журы арганізаваць асобны канцэрт".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)