У Лепелі прайшло пасяджэнне раённага Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. У пасяджэнні савета прыняла ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шэвелева.

У цэнтры ўвагі - маючыя адбыцца выбары.
У Беларусі фактычна стартавала самая маштабная за апошнія гады электаральная кампанія. Ужо ў лютым пройдзе Адзіны дзень галасавання, па выніках якога выбярэм дэпутатаў усіх узроўняў – ад сельскіх саветаў да Палаты прадстаўнікоў, - адзначыў старшыня савета Юрый Мілы
Было адзначана, што грамадскія арганізацыі раёна ўжо актыўна удзельнічаюць у падрыхтоўчым этапе маючай адбыцца электаральнай кампаніі.
На пасяджэнні таксама абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да маючых адбыцца памятных дат, у тым ліку 80-годдзе вызвалення раёна, Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, 585-годдзе Лепеля, 35-годдзе Афганскай арганізацыі, правядзенне рэспубліканскіх акцый "Нашы дзеці" і "Ад усёй душы".