1 лістапада, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Электрычная і цеплавая энергія для насельніцтва Беларусі з 1 лістапада даражэе на 7% і 9% адпаведна. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №1459 ад 31 кастрычніка 2011 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Згодна з дакументам, тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павышаны прыкладна на 9% - з Br49 333,8 за 1 Гкал да Br53 773. Тарыфы на электрычную энергію выраслі ў сярэднім на 7%. Пастанова ўносіць змяненні ў пастанову Савета Міністраў №138 ад 4 лютага 2011 года "Аб устанаўленні для насельніцтва тарыфаў на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў, цэн і тарыфаў на камунальныя паслугі і некаторых мерах па ўпарадкаванні разлікаў за гэтыя паслугі".-0-

БЕЛТА