Электронны кірмаш вакансій
27 верасня з 10.00 да 12.00 упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій для грамадзян «сярэбранага ўзросту». Электронны кірмаш вакансій даступны на сайце http://e-vacancy.by.
30 верасня з 11.00 да 12.00 упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама праводзіць спецыялізаваны кірмаш вакансій для грамадзян «сярэбранага ўзросту». Для ўдзелу ў кірмашы запрашаюцца грамадзяне пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту. Шукальнікам работ будзе прапанавана азнаёміцца з вакансіямі, якія прапануюцца наймальнікамі, умовамі працы, а таксама задаць цікавыя пытанні, атрымаць кансультацыю. Кірмаш будзе праводзіцца ў будынку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама па адрасе г. Лепель вул. Савецкая д.36