Кубак і дыплом за першае месца са сталіцы прывезла ДЮСТ «Цінейджэр» раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Ролік лепельчан «Электронная няня» стаў лепшым у намінацыі «Мабільныя ідэі» на рэспубліканскім фестывалі «Незвычайнае кіно».

Стартаваў гэты конкурс яшчэ ў лістападзе мінулага года. Падвялі ж яго вынікі арганізатары – прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці – у гэтым лістападзе ў тыдзень тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня». Зняць сюжэты на мабільны тэлефон – такія патрабаванні павінны былі выканаць усе ўдзельнікі фестывалю. Паспрабаваць свае магчымасці можна было ў пяці намінацыях – ад «Актуальнага рэпартажу» да «Самага смешнага мабільнага кіно». Дарэчы, «цінейджэры» адправілі на фестываль не адзін фільм: іншая намінацыя, у якой яны прынялі ўдзел, – «Цуд-звер».

Наш кар.