27 і 28 лістапада з 10.00 да 12.00 упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама праводзіць электронныя кірмашы вакансій, у тым ліку для грамадзян, не занятых у эканоміцы.

Шукальнікам работ будзе прапанавана азнаёміцца з вакансіямі, якія прапануюцца наймальнікамі, умовамі працы, а таксама задаць цікавыя пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць кансультацыю ў электронным выглядзе, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.

Электронны кірмаш вакансій даступны на сайце http://e-vacancy.by.

Дадзеная электронная паслуга прапануецца ўсім жыхарам рэспублікі і значна скарачае перыяд пошуку працы.