На іх забаронена перамяшчацца:

На іх забаронена перамяшчацца:
 у стане ап'янэння;
не трымаючыся за руль (пры яго наяўнасці),
дзецям да 14 гадоў (акрамя пешаходных і жылых зон);
з няспраўнай тармазной сістэмай і рулявым кіраваннем;
забаронена перавозіць пасажыраў па-за спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення, прадугледжаных канструкцыяй.

Перасякаць праезную частку дарогі неабходна са скорасцю пешахода, які ідзе крокам, пераканаўшыся, што выхад (выезд) на праезную частку дарогі бяспечны.

 Пры выкарыстанні сродкаў персанальнай мабільнасці неабходна рухацца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па тратуары, пешаходнай дарожцы альбо абочыне, не ствараючы перашкод для руху іншых пешаходаў.

Пры руху на сродку персанальнай мабільнасці ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбівальным элементам (элементамі), а на сродку персанальнай мабільнасці павінна быць устаноўлена і ўключана фара (ліхтар), якая дазваляе своечасова выявіць перашкоду для дарожнага руху.