У рамках рэспубліканскага праекта "Ёлкі нашай краіны" кожны раён рыхтаваў 5 ёлачных цацак, якія знаёмяць з народнымі мастацкімі рамёствамі рэгіёна, утрымліваюць гістарычныя і культурныя сюжэты, адлюстроўваюць дасягненні свайго рэгіёна (города).

У склад набору абавязкова павінна была ўваходзіць цацка з выявай герба рэгіёна (города). Лепшыя цацкі былі прадстаўлены на ёлцы ад Віцебскай вобласці на рэспубліканскіх мерапрыемствах у рамках акцыі "Нашы дзеці".

Ёлачныя цацкі Лепельскага РЦДМ (педагог Шайтор-Хованская С.В., навучэнцы АПІ "Жар-птушка") з'яўляліся часткай агульнай кампазіцыі. Па выніках рэспубліканскага праекта навучэнцы цэнтраў ДМ Віцебскай вобласці адзначаны дыпломам II ступені.