17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту Беларусі за студзень-лістапад 2011 года знізілася на 3,7%. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У адпаведнасці з прагнозам на 2011 год зніжэнне энергаёмістасці ВУП устаноўлена на ўзроўні мінус 6-7%. У той жа час у студзені-лістападзе 2010 года дадзены паказчык складаў мінус 1,3% да ўзроўню 2009 года. У 2012 годзе ў Беларусі прагназуецца зніжэнне энергаёмістасці ВУП на 3-4% да 2011 года.-0-

БЕЛТА