Каб завалодаць грашыма, махляры ствараюць дыпфейкі — падробленыя аўдыё і відэа. Тэлефануюць ахвяры, якая ўпэўнена, што размаўляе са знаёмым ці нават з сваяком.
Вучымся распазнаваць дыпфейкі.Падроблены відэа:
- ненатуральная міміка: занадта плаўныя або рэзкія рухі твару;
- вусны рухаюцца не ў такт прамовы;
- рэдкае мірганне або яго поўная адсутнасць;
- скажоная карцінка вакол твару: размытыя краі, валасы ці вушы;
- твар і фон падсвечаны па-рознаму;
- дзіўныя вочы: няма блікаў або адлюстраванняў, зрэнкі не рэагуюць на святло;
- неадпаведнасць эмоцый: твар усміхаецца, а голас гучыць агрэсіўна.
Фэйкавы голас:
- рабатызаваны, металічны або «сінтэзаваны» гук;
- ненатуральныя паўзы, занадта роўная інтанацыя або рэзкія яе змены;
- фонавыя шумы, раптоўныя перашкоды або скажэнні;
- няма дыхання і іншых гукаў, голас чысты, без натуральных шумаў.
Што рабіць, калі сумняваецеся?
Скіньце выклік і самі ператэлефануйце чалавеку, даведайцеся, ці сапраўды ён просіць грошай. Або можна задаць суразмоўцу пытанне, адказ на які не можа ведаць махляр.
Звярніце ўвагу на дзіўныя рухі, скажэнні на карцінцы, голас.
Не паддавайцеся на ціск — махляры часта таропяць з прыняццем рашэння: «Тэрмінова пераводзь!»
Калі ў вас узніклі любыя падазрэнні, адразу кладзіце трубку!