24 лютага, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Планшэт не адмяніць падручнік, але зробіць партфель школьніка лягчэйшым. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч. Сёння ў Гродзенскім гарвыканкаме ён правёў сустрэчу з настаўнікамі і прадстаўнікамі сферы адукацыі, а таксама прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Па словах міністра, эксперымент з выкарыстаннем электронных падручнікаў у школах плануецца пачаць з верасня. Ініцыятыва Міністэрства адукацыі падтрымана іншымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. Падчас эксперыменту школьнікі атрымаюць электронны планшэт, у які будзе ўнесена неабходная інфармацыя. Па папярэдніх падліках, такая ініцыятыва зэканоміць дзяржаве больш за Br20 млрд.
Разам з тым, падкрэсліў міністр, з'яўленне электронных планшэтаў не адмяніць факт існавання падручнікаў. Іх таксама чакае далейшае ўдасканаленне. Аднак новаўвядзенне дазволіць, у тым ліку, вырашыць праблему цяжкіх партфеляў школьнікаў і неабходнасці набываць поўныя камплекты кніг.
Сустрэча з настаўнікамі зацягнулася на дзве гадзіны, міністру паступіла некалькі дзясяткаў пытанняў. Большасць з іх датычылася арганізацыі харчавання дзяцей у школах, сацыяльных гарантый, узнімаліся праблемы пазашкольнага выхавання, арганізацыі працоўнага навучання і іншыя.-0-
БЕЛТА
Эксперымент з выкарыстаннем электронных планшэтаў у беларускіх школах плануецца пачаць з верасня
24.2.20110 праглядаў