25 снежня споўнілася 45 гадоў з дня ўводу савецкіх войскаў у гэту краіну. Амаль 30 тысяч беларусаў прайшлі пыльнымі дарогамі Афганскай вайны.

З нагоды памятнай даты ў Лепелі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы. Члены Лепельскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» сустрэліся ля помніка воінам-афганцам, каб ушанаваць памяць інтэрнацыяналістаў. Удзел у цырымоніі ўскладання кветак прыняла і Святлана Шэвелёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

Далей лепельчане правялі пасяджэнне савета раённай арганізацыі, падчас якога падвялі вынікі работы ва ўваходзячым годзе, уручылі членскія білеты.

Надалі належную ўвагу землякі і галоўнай палітычнай тэме - выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб этапах выбарчай кампаніі нагадала Святлана Шэвелёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі.