Каляды і Новы год — святы, калі павінны збывацца ўсе жаданні, калі ніхто не павінен застацца без падарунка, калі вочы кожнага чалавека, асабліва дзіцяці, павінны свяціцца радасцю. І гэтую радасць можам запаліць мы з вамі, кожны чалавек. Так разважалі вайскоўцы 52-га асобнага пошукавага батальёна.

Гэтыя людзі не прывыклі адкладваць справу ў доўгую скрыню: сказана — зроблена. Грошы хай сабе і не вялікія, затое ад шчырага сэрца. Увагу сваю скіравалі на дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Задуму вайскоўцаў падтрымала і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, фізкультуры і спорту райвыканкама Наталля Бахарава:

— Самы лепшы спосаб надаць новы імпульс жыццю дзіцяці-сіраты або сацыяльнага сіраты — гэта ўсынаўленне. Аднак на такі рашучы крок адважваецца далёка не кожны. Таму наступная аптымальная форма для такіх дзяцей — дзіцячы дом сямейнага тыпу. У двух такіх дамах зроблены максімальныя ўмовы для сацыялізацыі дзяцей. Яны на свае вочы бачаць ролі маці і бацькі, бацькі-выхавальнікі служаць ім наглядным прыкладам, як ладзіць сваё далейшае жыццё. Бацькам-выхавальнікам вельмі цяжка, бо яны ўсю працу выконваюць самі, у іх няма тэхнічных работнікаў, медсястры, сацыяльнага педагога, якія ёсць у сацыяльным прытулку. Таму лічу правільным па магчымасці падтрымаць выхаванцаў дзіцячых дамоў і іх бацькоў-выхавацеляў.

Спачатку завіталі ў дом Наталлі і Уладзіміра Міхайлавых. Дарослыя і дзеці ўжо чакалі гасцей, у вялікім пакоі свяціла-пералівалася святочнымі агнямі і гірляндамі ёлка. Хаця, варта прызнаць, дзеці спачатку прыціхлі і крыху раздумвалі, як падыходзіць да такіх непрывычных візіцёраў — высокіх, моцных, асабліва адзін — у вайсковай форме з бліскучымі зоркамі на пагонах.— Падпалкоўнік Аляксандр Трубека, камандзір 52-га асобнага пошукавага батальёна, — пазней прадставіўся ён.Яго памочнікам быў намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце капітан Андрэй Зінкевіч:— Добры дзень, дарагія дзеці, мы прыехалі да вас у госці па даручэнні Дзеда Мароза, ды не з пустымі рукамі. А як вы жывяце, як вучыцеся, ці дапамагаеце сваім бацькам? Ці слухаецеся іх?

— Так! Так! Дапамагаем! — дружна адказвалі дзеці.
У той час дома былі Валодзя Валевіч, Уладзіслаў Дворак, брат з сястрычкай Косця і Паліна Негнядовічы, Сняжана Целяпень. За час працы дзіцячага дома праз яго прайшлі каля 20 дзяцей. Першыя выхаванцы ўжо выраслі, у хуткім часе самі абзавядуцца сем’ямі, аднак не забываюць пра дом, па-ранейшаму лічаць