Наша задача – дапамагчы работнікам лесу да сярэдзіны красавіка справіцца з пастаўленай задачай па узнаўленні ляснога фонду, – адзначыла яна. – Мы усведамляем, наколькі значнымі становяцца падобныя ініцыятывы ў справе захавання і прымнажэння прыроднага патэнцыялу краіны.

Нагадаем, што акцыя «Дай лесу новае жыццё!», якая стала добрай традыцыяй, працягнецца да 12 красавіка.

Каб прыняць удзел у ёй, добраахвотнікам неабходна звязацца па тэлефоне 6-91-55 з лясгасам і заявіць аб сваім жаданні. Валанцёраў забяспечаць неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам.

Далучайцеся!

https://youtu.be/5ax6msoOBaQ?si=c3_oRTAzTdXHDxW_