Беларусаў афіцыйна папярэдзілі: Кантэнт, створаны нейрасеткай, усё роўна лічыцца вашым. Відэа, карцінкі, аўдыё, тэксты — калі вы апублікавалі, распаўсюдзілі ці «проста пераслалі», адказнасць нясеце менавіта вы, а не штучны інтэлект.
Фальшывае відэа, выдуманая «навіна», згенераваная цытата ці дыпфейк — усё гэта можа абярнуцца штрафам за распаўсюджванне недакладнай інфармацыі. А калі такі кантэнт выклікаў рэзананс, паніку ці парушыў грамадскі парадак — гаворка ўжо ідзе пра крымінальную адказнасць.ШІ не «возьме віну на сябе», не пойдзе на допыт і не заплаціць штрафы.
Таму перш чым націснуць «апублікаваць», варта задаць адно пытанне: я гатовы адказваць за гэта асабіста?