Не панікуйце і не паддавайцеся паніцы. Заклікайце навакольных да спакою. Паніка ў любой надзвычайнай сітуацыі выклікае неўсвядомленыя дзеянні, якія прыводзяць да цяжкіх наступстваў, ускладняе дзеянні ратавальнікаў, пажарных, медработнікаў і іншых спецыялістаў.

Агульныя правілы паводзінаў пры НС

1. Не панікуйце і не паддавайцеся паніцы. Заклікайце навакольных да спакою. Паніка ў любой надзвычайнай сітуацыі выклікае неўсвядомленыя дзеянні, якія прыводзяць да цяжкіх наступстваў, ускладняе дзеянні ратавальнікаў, пажарных, медработнікаў і іншых спецыялістаў.

2. Па магчымасці неадкладна тэлефануйце па тэлефонах «101», "102" (тэлефоны ратавальнікаў і пажарных, міліцыі). Пры сваім паведамленні захоўвайце спакой, вытрымку. Старайцеся гаварыць коратка і зразумела. У паведамленні неабходна сказаць: што здарылася; месца, дзе гэта адбылося (адрас, арыенціры); калі Вы апынуліся відавочцам і Вам нічога не пагражае, паспрабуйце заставацца на месцы да прыезду ратавальнікаў, пажарных, супрацоўнікаў міліцыі.

3. Калі Вы пацярпелі або атрымалі траўмы, апынуліся паблізу пацярпелага, акажыце першую медыцынскую дапамогу. Своечасовае аказанне першай медыцынскай дапамогі дазволіць прадухіліць або знізіць цяжкія наступствы.

4. Уключыце радыё, тэлевізар, праслухайце інфармацыю, якая перадаецца праз вулічныя гучнагаварыцелі і гучнагаварыльныя прылады. У маўленчым паведамленні да Вас давядуць, што адбылося, асноўныя рэкамендацыі і правілы паводзінаў.

5. Выконвайце рэкамендацыі спецыялістаў (ратавальнікаў і пажарных, супрацоўнікаў міліцыі, медыцынскіх работнікаў). Гэта дапаможа своечасова аказаць дапамогу пацярпелым, знізіць або прадухіліць наступствы (уздзеянне небяспечных фактараў).
6. Не стварайце ўмоў, якія перашкаджаюць і ўскладняюць дзеянні ратавальнікаў, пажарных, медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў міліцыі, супрацоўнікаў грамадскага транспарту. Прапусціце аўтатранспарт, які рухаецца са спецыяльнымі сігналамі і спецыяльнай афарбоўкай.