Штогод пры наведванні лясоў губляюцца людзі. Нехта, паблукаўшы пару гадзін, знаходзіць сам дарогу да свайго дома, а вось кагосьці даводзіцца шукаць усім мірам.
Штогод пры наведванні лясоў губляюцца людзі. Нехта, паблукаўшы пару гадзін, знаходзіць сам дарогу да свайго дома, а вось кагосьці даводзіцца шукаць усім мірам. Часцей за ўсё праблемы з арыентаваннем узнікаюць у людзей сталага ўзросту. Зрэшты, зблудзіць можа кожны.
Перад тым, як ісці ў лес:
– прадумайце маршрут, паведаміце родным ці суседзям пра тое, куды вы накіруецеся і калі вернецеся дадому;
– ацаніце свой стан здароўя: са слабым самаадчуваннем у лес адпраўляцца нельга!
– паглядзіце прагноз надвор'я: калі набліжаецца лівень, навальніца, шквалісты вецер – адкладзіце «паход»;
– падрыхтуйце «сабойку»: ежу, ваду, невялікую аптэчку, нож, запалкі, мабільны тэлефон з зараджаным акумулятарам, ветраσαν. Пры магчымасці – ліхтарык і свісток (спатрэбяцца на выпадак, калі вам давядзецца падаваць светлавыя і гукавыя сігналы);
– надзеньце яркую вопратку.
У лесе:
– прымячайце арыенціры: дрэвы незвычайных формаў, вывернуты пень, ручаі, ямы. Рэкамендавана павязваць на галіны яркія стужкі ці вяроўку (і ні ў якім выпадку не ламайце галіны і кусты!);
– уважліва глядзіце пад ногі, не перасоўвайцеся занадта хутка: спатыкнуўшыся аб карані, можна атрымаць траўму.
Калі вы ўсё ж зблудзілі:
– па «арыенцірах» вяртайцеся ў знаёмае месца;
– няма «арыенціраў» – ідзіце да людзей: уздоўж ліній электраперадач, па прасеках і сцежках. Выконвайце ўніз па цячэнні ручая ці ракі, ідзіце на брэх сабак, шум аўтамабіля ці цягніка;
– не можаце самастойна выйсці з лесу – тэлефануйце ў Службу выратавання па нумарах 101 ці 112. Пры немагчымасці звязацца з ратавальнікамі – спыніцеся і супакойцеся, не блукайце;
– калі вам давялося заначаваць у лесе, абсталюйце месца для начлега, збудуйце шалаш з галінак з падсцілкай. Пакладзіце пад адзенне газеты ці сухое лісце;
– чакайце дапамогі, вас абавязкова адшукаюць!
ВАЖНА! Не адпускайце ў лес дзяцей без дарослых, забараніце ім такія самастойныя шпацыры. Калі ў вас ёсць пажылыя сваякі, пагаварыце з імі і растлумачце ўсю небяспеку лясных «паходаў» у сталым узросце. Бабулі і дзядулі часта губляюцца ў лесе, бо яны пераацэньваюць свае сілы, не ўлічваюць хранічныя хваробы, а згубіўшыся – пачынаюць панікаваць і блукаць. Паабяцайце ім суправаджэнне ў выхадны дзень, раскажыце, як трагічна можа завяршыцца лясная «прагулка» для пажылога чалавека.