На Лепельшчыне ўжо вядзецца актыўная праца па падрыхтоўцы да юбілейнай даты. І няма сумневаў у тым, што практычна ўсе жыхары Лепельшчыны так ці інакш будуць задзейнічаны ў мерапрыемствах, прысвечаных Вялікай Перамозе. Бо гэта наш абавязак, наша праява павагі і падзякі тым, хто ў цяжкіх баях адстойваў свабоду і мір.
Сёння нам удалося даведацца, што цікавага рыхтуе для гараджан тэатральнае аддзяленне дзіцячай школы мастацтваў. Як аказалася, у гэтыя дні тут праходзяць рэпетыцыі спектакля пад назвай «Сям'я пераможцаў» (па матывах п'есы Вольгі Гарачавай «Падранкі»). Гісторыя распавядае пра лёс выхаванцаў дзіцячага дома ў гады вайны.
Першы паказ спектакля запланаваны ў зале ДШМ 19 сакавіка.
Гэты год для беларусаў асаблівы – у маі мы адзначым 80-годдзе з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
12.3.20250 праглядаў