На працягу стагоддзяў прадстаўнікі яўрэйскага народа ўносілі значны ўклад у жыццё Лепеля, працуючы на карысць сваёй малой радзімы.
Сярод іх былі аптэкары, фатографы, гандляры і прадстаўнікі іншых прафесій. Не дзіўна, што збор прадметаў, якія адлюстроўваюць яўрэйскую культуру, з'яўляецца адным з важных напрамкаў работы Лепельскага краязнаўчага музея.Нядаўна калекцыя музея папоўнілася каштоўнымі экспанатамі пачатку XX стагоддзя, перададзенымі ў дар мінчанінам Георгіем Захарыкам. Гэты дар дазволіць яшчэ больш поўна прадставіць багатую гісторыю яўрэйскай абшчыны Лепельшчыны.