ЭХІНАЦЫСТЫС ЛАПАСТЫ – адзін з найбольш агрэсіўных і актыўна рассяляльных інвазіўных відаў, які практычна штогод павялічвае плошчу свайго распаўсюджвання на 40-50%.
ЭХІНАЦЫСТЫС ЛАПАСТЫ – адзін з найбольш агрэсіўных і актыўна расселяльных інвазіўных відаў, які практычна штогод павялічвае плошчу свайго распаўсюджвання на 40-50%. Эхінацыстыс аднагадовая аднадомная травяністая расліна. Цвіценне ў ліпені – верасні, пладанашэнне са жніўня, прычым, прыгожа цвітуць толькі мужчынскія асобіны. Жаночыя маюць больш сціплыя суквецці і адразу ў іх з'яўляюцца калючкі. Культывуецца як дэкаратыўная расліна. Сустракаецца ў населеных пунктах, сярод хмызнякоў, па берагах вадаёмаў. Растуць на пустырах і ў хмызняках каля жылля, у садах, дачных пасёлкамі, па прыбярэжных хмызняках уздоўж рэк. Паколькі спыненне вырошчвання ў дэкаратыўных мэтах прывядзе да прыкметнага скарачэння інвазійных папуляцый, стратэгія барацьбы з дадзеным відам павінна быць засяроджана на асветніцкай працы сярод насельніцтва і забароне вырошчвання і выкарыстання ў азеляненні. Эхінацыстыс можна выпальваць, і на абмежаваных плошчах ён можа быць хутка знішчаны.