Штодня агульнаадукацыйныя ўстановы сустракаюць у сябе ў гасцях работнікаў МНС, якія ў межах акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» праводзяць тэматычныя гутаркі з вучнямі, настаўнікамі і абслугоўваючым персаналам, а таксама выступаюць на бацькоўскіх сходах.
Усім дзецям прапануюць вывучыць правілы бяспекі ў розных надзвычайных сітуацыях, а таксама даюць парады як не трапіць у гэтыя падступныя сітуацыі. Дарослых навучаюць карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, праводзяць тэматычныя гутаркі, а таксама распавядаюць ім пра неабходнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, прыводзяцца прыклады пажараў на аб'ектах і ў жылым сектары, даводзіцца абстаноўка з пажарамі і гібеллю на іх людзей у раёне, вобласці і ў Рэспубліцы Беларусь.
Дэманстрацыя мультфільмаў і відэафільмаў, уручэнне наглядна-выяўленчай прадукцыі, а таксама практычная адпрацоўка агульнашкольных планаў эвакуацыі абавязкова звяртае ўвагу дзяцей, педагогаў і бацькоў на важнасць і неабходнасць вывучэння правілаў бяспекі жыццядзейнасці.